Перайсці да зместу

Гуамскі ўніверсітэт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гуамскі ўніверсітэт
англ.: University of Guam
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва англ.: University of Guam
Заснаваны 1952
Студэнты 2 801[1]
Краіна
Размяшчэнне Гуам, ЗША
Сайт uog.edu
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гуамскі ўніверсітэт (англ.: University of Guam) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца на востраве Гуам, ЗША. Адзіная ўстанова адукацыі з універсітэцкім статусам на востраве.

Агульная характарыстыка

[правіць | правіць зыходнік]

Універсітэт акрэдытаваны Заходняй асацыяцыяй школ і каледжаў ЗША і прапануе 34 праграмы бакалаўрыяту і 11 магістратуры. 94% студэнтаў вучэльні з’яўляюцца выхадцамі з астравоў Азіяцка-Ціхаакіянскага рэгіёну, амаль 72% студэнтаў навучаюцца ў дзённай (вочнай) форме навучання. Ва ўніверсітэце працуе на пасадах прафесарска-выкладчыцкага складу каля 180 асоб. Універсітэт быў заснаваны ў 1952 годзе як двухгадовая педагагічная вучэльня, вядомая тады як Гуамскі тэрытарыяльны каледж, заснаваная губернатарам Карлтанам Скінерам. У 1960 годзе каледж пераехаў у цяперашні кампус у цэнтральнай частцы Гуама. У 1965 годзе каледж быў акрэдытаваны як чатырохгадовая навучальная ўстанова, якая мае права надаваць акадэмічныя ступені.

  • Каледж вольных мастацтваў і сацыяльных навук
  • Каледж прыродазнаўчых і прыкладных навук
  • Школа бізнесу і дзяржаўнага кіравання
  • Школа адукацыі
  • Школа інжынерыі
  • Школа здароўя